Главная : Дневники :

Личная лента

Выходит с 21 декабря 2010 года
Автор: Александр Синкевич

Подкастов: 6

Последняя запись: 14.08.15 01:47


Визит австрийско-белорусского общества дружбы в Минск.
Выпуск 1

У Беларусі знаходзіцца прадстаўнічая дэлегацыя грамадскай арганізацыі «Аўстрыйска-Беларускае таварыства дружбы». Яна наведала шэраг прамысловых прадпрыемстваў нашай краіны, сустрэлася з грамадскасцю.

Нагадаю, дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аўстрыйскай Рэспублікай устаноўлены ў лютым 1992 года. З 1993 года ў Аўстрыі функцыянуе Пасольства Беларусі. Сёлета 15 мая Аўстрыя адзначыла 60 гадоў з часу аднаўлення незалежнасці. Нагадаю, што ў 1938 годзе адбылося гвалтоўнае, але разам з тым мірнае далучэнне да нацысцкай Германіі — аншлюс. Пасля Другой сусветнай вайны Аўстрыя часова страціла незалежнасць, будучы падзеленай на чатыры акупацыйныя зоны паміж Францыяй, ЗША, Вялікабрытаніяй і СССР. У 1955 годзе адноўлены суверэнітэт і адпаведным законам абвешчаны пастаянны нейтралітэт краіны. Гэтага статуса краіна прытрымліваецца і зараз.

У рамках двухбаковага палітычнага дыялогу праводзяцца кансультацыі на розных узроўнях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Рэспублікі Беларусь і Аўстрыйскай Рэспублікі. Створана Беларуска-Аўстрыйская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Бакамі сфарміравана дагаворна-прававая база беларуска-аўстрыйскіх адносін, якая ўключае 13 дагавароў. Рfзавіваюцца рэгіянальныя сувязі з беларускімі рэгіёнамі. Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскай вобласцю і федэральная зямлёй Карынція. Актыўна ўзамадзейнічаюць Гомельская вобласць і федэральная зямля Форарльберг. Аўстрыйскі горад Штокераў з’яўляецца пабрацімам Баранавічаў.

Тавараабарот Беларусі і Аўстрыі расце з году ў год і пры гэтым у яго такая асаблівасць. Калі асобна разглядаць тавараабарот па таварах і паслугах, то экспарт Беларусі па паслугах у тры разы большы, чым экспарт тавараў. Гэта транспартныя, турыстычныя, інфармацыйныя і ІТ-паслугі. У 2014 годзе мы прыбавілі 21% да вынікаў 2013 года. Маем перспектывы не толькі ў сферы матэрыяльнай вытворчасці, але і ў сферы паслуг. Аўстрыйскі бізнес праяўляе інтарэс да Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». У пачатку года беларускімбокам былі адпраўлены ў адрас аўстрыйскіх калег канкрэтныя інвестыцыйныя праекты. У Беларусі пабывалі кіраўнікі кампаній і прадметна абмеркавалі прапановы, якія былі вылучаны.

Грамадская арганізацыя «Аўстрыйска-Беларускае таварыства дружбы» ў Аўстрыі дзейнічае з 2006 года. Яна ўваходзіць у Аўстрыйскае аб’яднанне таварыстваў дружбы з замежнымі краінамі. У цяперашнюю дэлегацыю ўвайшлі старшыня сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі ў горадзе Швехат, член арганізацыі Свабоды і Нейтралітэту «Салідарнасць з рабочымі Аўстрыі» Давід Штокінгер, гісторык, актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі горада Сан-Польтэн Томас Лёш, сакратар прафсаюза прадпрымальнікаў, актывіст фракцыі прафсаюзаў, сацыял-дэмакрат Эдгар Вольф і грамадскі дзеяч, антываенная актывістка Вальтраўд Шаўэр. Удзельнікі дэлегацыі выказалі сваю пазіцыю па пытаннях занятасці ў Аўстрыі і тых, што тычацца беларуска-аўстрыйскіх адносін.

На сустрэчы аўстрыйскай дэлегацыі з удзельнікамі геакультурнага праекта «Цытадэль» пабываў і я. Пад час яе прадстаўнікі аўстрыйскага боку адзначалі, што супрацоўніцства паміж Аўстрыяй і Беларуссю доўгатэрміновае і развіваецца па нарастаючай і на парытэтных умовах. У абедзьвюх краінах прыкладна аднолькавая колькасць насельніцтва. Адзначалася таксама, што ў Аўстрыі ведаюць Беларусь, як краіну з высокаадукаваным насельніцтвам. Аўстрыйцы зацікаўлены ва ўзмацненні інтэнсіўнасці супрацоўніцтва для таго, каб можна было выкарыстоўваць Беларусь для далейшай работы ў ЕАЭС. Беларусь не менш зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з Аўстрыяй, каб беларускія фірмы маглі ўзмацніць сваю прысутнасць у Еўрасаюзе. Да гэтага вымушае геапалітычная сітуацыя. Сутнасць яе абмяркоўвалася пад час сустрэчы. Прапаную агучаныя на ёй выступленні экспертаў з беларускага і аўстрыйскага бакоў. Адкрыў абмеркаванне каардынатар праекта «Цытадэль» Аляксандр Сінкевіч. Запіс.

Л. Новікаў 2.07.2015.

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   19:25, 13.3 Мб
добавлен 14.08.15 01:47

Все выпуски
На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход